23.09.2018 / 21:00

Лукашэнка сказаў, што расiяне парушаюць тэрміны будаўніцтва АЭС, але ў «Росатаме» яго абверглі 23

На беларуска-расійскіх перамовах у Сочы 21 верасня абмяркоўвалася пытанне аб прадаўжэнні тэрміну вяртання крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС і зніжэння працэнтнай стаўкі. Пра гэта на нарадзе ў Мінску 22 верасня заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што беларускі бок гэта матывуе тым, што тэрміны па будаўніцтве расійскім бокам парушаны.

«Пакуль адкладаецца запуск першага блока аж на год. Баюся, як мяне інфармуюць кантралёры, што, можа быць, Расія папросіць яшчэ больш ссунуць гэты тэрмін, што ўжо наогул недапушчальна. І калі тэрміны былі сарваныя (мы, вядома, не хочам ісці ў суды, судзіцца, як гэта па дамове), мы дамовіліся аб тым, што тэрмін вяртання крэдыту трэба прадоўжыць», — адзначыў Лукашэнка.

«Гэта прыкладна да 3%. Адмовы ніякай. Трэба проста дапрацаваць гэтае пытанне. І я думаю, што мы можам вырашыць гэтае пытанне ў тым ключы, у якім я сказаў», — дадаў беларускі лідар.

Аднак у Расіі заяву Лукашэнкі абверглі. Старшы віцэ-прэзідэнт па будаўніцтву Беларускай АЭС АТ «Інжынірынгавая кампанія «АСЭ» (уваходзіць у «Росатам») Сяргей Оланцаў заявіў, што будаўніцтва Беларускай АЭС з удзелам Расіі ідзе па графіку, паведамляе РІА «Новості».

«Агулам працы на першым і другім энергаблоку ідуць па графіку», — сказаў Оланцаў.

3
Стэфан / Адказаць
23.09.2018 / 21:07
Опять рыгорыч урот ?
0
ВХ / Адказаць
23.09.2018 / 21:15
Лучше бы эти работы не закончились
2
Юзік Крулеўскі / Адказаць
23.09.2018 / 21:23
Веру Лукашэнку, хоць і не далюбліваю! У скрэпаносцаў -- грошы скончыліся! І лепш бы не знайшліся ў далейшым!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру