24.09.2018 / 00:49

У расійскім Хабараўску раптоўна перамог тэхнічны кандыдат ад ЛДПР. Лукашэнка запрасіў яго ў Беларусь 31

У некаторых рэгіёнах Расіі адбыўся другі тур губернатарскіх выбараў. Выглядае, што Масква вырашыла не ўмешвацца ў працэс, таму шмат дзе зафіксаваныя нечаканыя вынікі.

У прыватнасці, у Хабараўскім краі з велізарным адрывам перамог кандыдат ад ЛДПР Сяргей Фургал. Ён набраў 70% галасоў, тады як галоўны фаварыт, губернатар Вячаслаў Шпорт — толькі 28%.

У першым туры абое набралі каля 36% галасоў, мінімальная перамога была за Фургалам.

Перад выбарамі палітолагамі адназначна называлі прадстаўніка ЛДПР тэхнічным кандыдатам, які мусіў скласці ўражанне, што на выбарах існуе альтэрнатыва. Фургал не збіраўся перамагаць — пасля першага тура ён нават абвесціў, што здымае сваю кандыдатуру! Аднак цяпер менавіта яму давядзецца стаць губернатарам.

Сяргей Фургал — дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, а цяпер губернатар Хабараўскага края — быў перадусім вядомы дзякуючы гэтаму здымку.

На сітуацыю ўжо адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы, у віншавальнай тэлеграме гаворыцца, што «перамога Фургала сведчыць пра высокі ўзровень палітычнай канкурэнцыі і падтрымку расейцамі курсу на абнаўленне».

Лукашэнка запрасіў абранага губернатара наведаць Беларусь.

4
American / Адказаць
24.09.2018 / 01:07
Один губернатор пригласил другого губернатора в гости . Ординарное событие политической жизни росийской империи . 
0
ЯНКА / Адказаць
24.09.2018 / 01:14
⛵ Хабараўскі край, можна сказаць, жыве рыбалоўствам. І як бы гэта выглядала, каб ягоным губэрнатарам быў Вячаслаў «Шпрот»? :))) 🐟
0
ос / Адказаць
24.09.2018 / 01:24
Это та партия, лидер которой предлагал разутюжить танками Украину, хм.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру