З-за ўжывання алкаголю кожны год ва ўсім свеце памірае каля трох мільёнаў чалавек. Гэта больш, чым гіне ад СНІДу, гвалту і дарожных аварый, заявіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ). Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на MedicalXpress.

Паводле словаў спецыялістаў, спіртныя напоі з'яўляюцца прычынай 1 з 20 смерцяў, пры гэтым улічваецца кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, спадарожны гвалт і шматлікія захворванні, уключаючы парушэнні сардэчна-сасудзістай сістэмы, цыроз печані і некаторыя віды раку. Акрамя таго, алкаголь павышае рызыку захворвання такімі інфекцыямі, як сухоты, ВІЧ і пнеўманія.

Тры чвэрці ўсіх смерцяў, звязаных з алкаголем, прыпадае на мужчын. Акрамя таго, вялікая доля смерцяў (13,5%) сярод маладых людзей ва ўзросце 20-29 гадоў таксама прыпадае на наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0