24.09.2018 / 09:27

Прадстаўнік Украіны ў ААН прапанаваў перанесці перамовы па Данбасе з Мінска ў іншы горад 20

Перамовы Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе варта перанесьці зь Менску ў іншы горад, а ў ідэале — увогуле за межы Беларусі, паколькі дэлегацыя Беларусі пры ААН «хранічна» галасуе супраць любых ідэй і прапановаў Украіны, нават тых, якія не датычацца канфлікту з Расеяй, заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала «Прямий», паведамляе Радыё Свабода.

«Мне здаецца што трэба ўжо рабіць сур’ёзныя высновы з пазыцыі Беларусі, з пазыцыі Казахстану. Калі яшчэ можна зразумець галасаваньне Сырыі, Паўночнай Карэі, — гэта проста сатэліты. Але так скажам, нашы суседзі, нашы былыя партнэры па СНД — я не магу зразумець, чаму яны галасуюць «супраць», — сказаў Ельчанка.

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН адзначыў, што пазыцыя Беларусі — адкрыта варожая ў дачыненьні да Ўкраіны — выглядае дзіўнай, бо Беларусь ўвесь час гучна заяўляе аб сваім нэўтралітэце.

«Я асабіста цалкам падтрымліваю, я ня памятаю ўжо хто гэта прапаноўваў, некаторыя дэпутацкія групы ў нас у Вярхоўнай Радзе, што нам трэба проста пераносіць гэтую пляцоўку зь Менску ў нейкую іншую сталіцу», — сказаў Ельчанка.

Ён абвінаваціў беларускую дэлегацыю ў ААН у адкрытым сабатажы любых ўкраінскіх прапановаў.

«Яны проста хранічна галасуюць супраць любых нашых ідэй, супраць любых нашых прапановаў, нават тых, што ня тычацца канфлікту з Расеяй. Гэта ўжо сьведчыць аб пэўнай пазыцыі краіны, зыходзячы зь якой можна было рабіць сур’ёзныя высновы», — заявіў Ельчанка.

У студзені 2018 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў перанесьці перамовы па Данбасе зь Менску ў іншае месца.

Раней падчас першай сустрэчы Пятра Парашэнкі з Уладзімірам Пуціным ў 2014 годзе Нурсултан Назарбаеў прапаноўваў праводзіць сустрэчы па Данбасе ў Астане. Аднак Пуцін абраў Менск.

4
Маклай / Адказаць
24.09.2018 / 09:42
Минск изначально не подходил под это мероприятие, в связи с двурушничеством одного Персонажа.
28
Вася Чэсных / Адказаць
24.09.2018 / 09:48
Сказал бы честно: "Бутерброды не понравились", а то развел "ктото предлагал, кто - не помню, но поддерживаю". Вспоминается Крылов с его "как друзья вы не садитесь." Если есть желание решить проблему - будешь ее решать и в вагончике на нейтральной территории, а если война нужна для достижения политических целей, либо личного обогащения - то и "энергетика в этом месте не та, и смотрят косо, и не поддерживают нас в ООН". Вопросы, по которым Беларусь не поддержала Украину, пожалуйста в студию. Может у нас в тех вопросах свои интересы?
4
Меркаванне / Адказаць
24.09.2018 / 10:17
І слушна зробяць. Беларусь у 100 % выпадкаў галасуе ў ААН, як Расія. Гэта ніякая не нейтральная краіна ў гэтым канфлікце. Хопіць ужо лічыць увесь свет за дурняў, якія не могуць суаднесці заявы і дзеянні.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру