Раніцай 24 верасня адбылося ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля «Рэно» і УАЗ, у выніку якога загінулі тры чалавекі (дзве дзяўчыны — кіроўца і пасажыр «Рэно», і кіроўца аўтамабіля УАЗ), паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Фота СК
Следчыя праводзяць агляд месца здарэння, высвятляюць асобы загінулых, праводзяць першапачатковыя следчыя дзеянні.