24.09.2018 / 10:59

Даляр упершыню за паўтара тыдня падаражэў

Сёння амерыканская валюта на таргах у Мінску вырасла на 0,0032 да 2,0820 беларускага. Перад гэтым курс даляра зніжаўся цягам сямі таргоў запар пасля максімуму гэтага года (2,1681).

Еўра апускаецца на 0,0012 да 2,4488.

Расійскі рубель вырас на 0,0118 да 3,1507 беларускага за 100 адзінак.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру