Лідар ЛДПР наведваў Бранск на мінулым тыдні ў рамках гадавіны вызвалення горада ад фашыстаў. Гледзячы на карту Бранскай вобласці, Жырыноўскі паказаў на суседнюю дзяржаву.
«Расшырыць бы сюды. Гэта што, ужо Польшча?» — спытаўся Жырыноўскі. «Не, Беларусь», — хорам адказвалі яму. «Беларусь? Касцюковічы… А гэта што? Ужо Украіна? І знізу Украіна?» — пытаўся Жырыноўскі. Відэа зняў адзін бранскі журналіст.