Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнай рады хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Ігара Шуневіча, піша БелТА

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы пацікавіўся крымінагеннай сітуацыяй у краіне за мінулы перыяд гэтага года. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на злачынствы ў побыце, а таксама ў сельскай мясцовасці. Асобна Лукашэнка папрасіў паведаміць аб выніках барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, у тым ліку з карупцыяй. Была закранутая і міграцыйная сфера. «Нешта трэба нам у заканадаўстве папраўляць, як лічыць Міністэрства ўнутраных спраў. Калі так — калі ласка, абмяркуем», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Традыцыйна Лукашэнка пацікавіўся ў Ігара Шуневіча, як цяпер будуецца праца ў хакейным клубе «Дынама-Мінск».

«Неяк «калбасіць» гэтую каманду з пачатку года і ў перадсезонку. Добра згулялі дзве гульні на выездзе, асабліва з «Лакаматывам». Проста гераічна. З «Северсталлю» 4:1. І нейкая несалідная гульня з маскоўскім «Дынама». Нейкія перапады. Што там адбываецца ў камандзе, як яны думаюць жыць і працаваць далей?» - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Як паведаміў міністр, аператыўная абстаноўка ў краіне падкантрольная органам унутраных спраў і характарызуецца толькі асобнымі рэзкімі ўскладненнямі.

«Нам зноў прыйшлося рэагаваць на факт захопу закладнікаў [выпадак у Заслаўі 18 ліпеня, калі мужчына захапіў у закладніцы дачку ў банку — НН]. У іншым надзвычайным здарэнні адзін супрацоўнік загінуў, другі атрымаў раненні [маецца на ўвазе стральба пад Івацэвічамі, калі мясцовы жыхар адкрыў агонь па міліцыянтах— НН]. Але пры рэалізацыі адной з асноўных задач па прызначэнні самым галоўным вынікам лічу забеспячэнне зніжэння колькасці асоб, якія пацярпелі ад злачынстваў (мінус 3%), а таксама загінулых - амаль мінус 4%», - падкрэсліў Ігар Шуневіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0