Скрыншот з відэа МНС
Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 14.55 каля крамы на вуліцы Сацыялістычная, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што хлопчык 2013 года нараджэння прасунуў галаву паміж металічнымі парэнчамі і самастойна выцягнуць галаву не змог.
Работнікамі МНС пры дапамозе ручной гідраўлічнага інструмента дзіця вызвалілі, і, пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі, ён быў адпушчаны дадому.