У аграгарадку Ула, што ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, знайшлі на вуліцы труп маладога мужчыны.
Высветлілася, што мужчына прыехаў з суседняга раёна на вясковую дыскатэку. Там ён пасварыўся з 27-гадовым мясцовым жыхаром. Мясцовы збегаў дадому, узяў там два нажы і вярнуўся «вырашыць пытанні». Ён ударыў госця нажом, пасля стаў уцякаць. Паранены мужчына пабег за крыўдзіцелем, але той адмахнуўся ад яго нажом — на гэты раз удар быў смяротным. 30-гадовы мужчына сканаў.
Агрэсіўнага мясцовага жыхара затрымалі. Вядома, што ён быў нападпітку, паведамляе sb.by.