Фота ДАІ Гомельскай вобласці
ДТЗ адбылося 21 верасня каля 10.05. Папярэдне ўстаноўлена, што 84-гадовы кіроўца матацыкла на скрыжаванні не прадаставіў перавагу і сутыкнуўся з аўтобусам, за рулём якога знаходзіўся 56-гадовы кіроўца.
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння, паведамляе ДАІ Гомельскага аблвыканкама.