24.09.2018 / 12:37

Васіль Палякоў сышоў з пасады старшыні АГП, на якой пабыў усяго два з паловай месяцы 20

Старшыня партыі АГП Васіль Палякоў сышоў з кіраўніцтва арганізацыі. Ён быў абраны 8 ліпеня 2018 года, змяніўшы на пасадзе Анатоля Лябедзьку.

«Па заканчэнні двух месяцаў пасля з'езда старшыня зрабіў заяву аб тым, што не ў поўнай меры ўяўляў сабе наяўныя ў партыі праблемы і тыя новыя выклікі, якія стаяць перад партыяй і перад ім. Сітуацыю пагоршыла немагчымасць яго пераезду з Гомеля ў Мінск. 23 верасня ён звярнуўся да Палітрады партыі з заявай аб складанні паўнамоцтваў старшыні АГП. Палітрада АГП прыняла адстаўку Васіля Палякова», — гаворыцца ў паведамленні партыі.

Васіль Палякоў. Фота svaboda.org.

Хто такі Васіль Палякоў? Яму 49 гадоў. Родам з Гусараўкі Рэчыцкага раёна, там вучыўся ў школе. Потым паступіў у Гомельскі ўніверсітэт на гістарычны факультэт. Скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Палітычная навука». Дванаццаць гадоў адпрацаваў настаўнікам у школе, потым сышоў у грамадскую дзейнасць. Палякоў — лідар дэмакратычнай супольнасці Гомеля.

У АГП ён прыйшоў у 1996 годзе, напярэдадні рэферэндуму. «Было ясна, што ў Беларусі згортваецца нават тая кволая дэмакратыя, што існавала дагэтуль, таму мне прынцыпова стаць сябрам апазіцыйнай партыі».

Выканаўцам абавязкаў старшыні стаў былы міліцыянт Мікалай Казлоў.

ЗП

21
Ляксандра / Адказаць
24.09.2018 / 12:45
Василий,вы же из провинции.В столице вам места не будет.Затрут.Ладно,оно и в Гомеле не хуже.
3
гыгыгы. / Адказаць
24.09.2018 / 12:50
Нармальны дзядзька. Выкладау у нас гисторыю. У школе тады яшчэ усе было больш-меньш па-людску. Не так як зараз. 
12
Лицеист / Адказаць
24.09.2018 / 13:12
Многоходовочка. Ща бояры будут просить царя батюшка на трон вернуться
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру