24.09.2018 / 13:42

На гэтым тыдні чакаюцца замаразкі 4

Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

У аўторак, 25 верасня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах захаваецца моцны вецер, ноччу месцамі па паўночным усходзе чакаюцца парывы ветру да 22—27 м/с. Тэмпература паветра ўначы +3-8, днём — +7—13.

У сераду, 26 верасня, тэрыторыя Беларусі ненадоўга апынецца ў вобласці павышанага ціску. Ноччу будзе без ападкаў, але халодна: тэмпература паветра панізіцца да +1—6 градусаў, месцамі магчымы замаразкі да нуля — мінус 3.

Днём на паўночна-заходнюю частку краіны будуць аказваць уплыў атмасферныя франты чарговага паўночнаатлантычнага цыклону, чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра днём +8-15.

У чацвер, 27 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца ветранае і дажджлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца моцны вецер. Тэмпература паветра ўначы +4-10. Днём будзе +10-16, па паўднёвым захадзе - да +18.

У пятніцу, 28 верасня, уначы будзе +3—10. Днём +10—16, па поўдні — +17-20 градусаў.

4
Загартаваная з лецішча / Адказаць
24.09.2018 / 18:08
У наступныя адбудуцца першыя загартоукі нашай сям'і на лецішчы. Выхад з зоны камфорту. Што і як будзем рабіць, я ужо паведаміла на сямейнай радзе. Яшчэ есць час на маральную падрыхтоуку. Асноуная фішка будучых загартовак - поуны выхад сям'і з зоны камфорту. Сям'я пройдзе праз складаныя, напружаныя і інтэнсіуныя загартоукі і фізычныя ппрактыкаванні. У наступныя выходныя спрыяльнае надвор'е для пачатку. Ужо прахалодна, але тэмпература паветра яшчэ дадатная.
0
Мулла Омар / Адказаць
24.09.2018 / 20:52
И осенние туманы.
4
Алексей / Адказаць
24.09.2018 / 22:09
Загартаваная з лецішча, какой бред
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру