24.09.2018 / 14:09

Новы інцыдэнт з эканамістам Чалым — на Зыбіцкай яму вывалілі капусту на галаву ФОТА 31

Інцыдэнт адбыўся 21 верасня ў бары Beercap.

Праўда, сам Сяргей Чалы заявіў, што нічога не здарылася. Маўляў, не было ані бойкі, ані «інцыдэнту з капустай». Таму, адпаведна, у міліцыю звяртацца нагоды не было.

«Наша Ніва» звязалася з «крыўдзіцелем». Ім аказаўся Аляксандр Кудлаеў, вядомы ў благасферы пад мянушкай «Бармалей». На «сустрэчу» з Чалым ён ехаў адмыслова падрыхтаваўшы тую капусту.

Не так даўно ён ужо быў героем публікацыі на «Нашай Ніве» — калі зладзіў «перформанс» у Курапатах.

Цяпер Кудлаеў пакрыўджаны на Рэдакцыю, таму ад каментараў адмовіўся. Паведаміў толькі, што Чалы пацярпеў «за свой язык».

«Ён ведае за што. Калі ён кажа, што не было — ну ок, я пасмяюся. Але ў мяне ёсць і фота, і відэа. Дарэчы, відэа ў мяне ўжо хочуць купіць», — запэўніў Кудлаеў.

Чалы і Кудлаеў пасля «інцыдэнту з капустай»

З каментараў у твітары вынікае, што Чалы паслаў Кудлаева «на тры літары», за што і пацярпеў.

nn.by

5
Тры лiтары / Адказаць
24.09.2018 / 14:16
Чаму бы Кудлаеву не паехаць-пайсцi сабе дадому - у расею?
53
кузяпанк / Адказаць
24.09.2018 / 14:19
Чаго гэны ваш Чалы ходзиць на гэтую быдла-вулицу? хай едзе да нас на сяло, у нас не горш патусуецца з мясцовыми мужыками
124
Олег Гайдукевич / Адказаць
24.09.2018 / 14:26
А этот Чалый работает? За чей счёт он каждый день в баре на Зыбицкой? Пусть к нам приходит. Мы найдём ему работу
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру