24.09.2018 / 17:01

Царьград: Беларусі бессэнсоўна звяртацца на Захад, калі яна не хоча бачыць квоты на вырошчванне бульбы 37

Расійскае кансерватыўнае выданне «Царьград» апублікавала матэрыял на тэму апошніх сустрэч Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы. Нагадаем, апошнюю сустрэчу з Пуціным Лукашэнка назваў «цяжкай». Чарнасоценнае выданне лічыць, што Лукашэнка сам зрабіў сітуацыю для сябе і для краіны цяжкай.

Фота: kremlin.ru.

Выданне піша, што расійскае кіраўніцтва вельмі цярплівае, паколькі «прыемным суразмоўцам Лукашэнку не назваць, ды і эканамічных пераваг ад зносін з ім пакуль што не відаць».

«Царьград» звяртае ўвагу на тое, што расійскае кіраўніцтва заўсёды публічна паважна ставіцца да беларускага, у той час як Лукашэнка можа назваць кіраўніка Расіі то «любімым старэйшым братам», то «варварам».

Кансерватыўнае выданне лічыць Лукашэнку няшчырым чалавекам, які прыйшоў да ўлады пад прарасійскімі лозунгамі, а ў выніку нібыта будуе свае перадвыбарчыя праграмы на «антырасійскай рыторыцы».

Аднак Беларусь жыве шмат у чым за кошт расійскай дапамогі: ільготных крэдытаў, пошлін, умоў узаемадзеяння, лічыць «Царьград»:

«Аляксандру Лукашэнку за 24 гады ва ўладзе не ўдалося выбудаваць эфектыўную самадастатковую эканоміку, якая дазваляла б хоць неяк зводзіць дэбет з крэдытам без чарговай порцыі расійскай дапамогі».

Пастаянныя спробы Лукашэнкі фліртаваць з Захадам выклікаюць здзіўленне ў расійскага выдання. На думку журналіста, у Беларусі няма ніякіх альтэрнатыў саюзу з Расіяй:

«Ці можа яна, напрыклад, стаць паважанай краінай заходняга свету, паўнапраўным сябрам Еўрасаюза, удзельнікам еўрапейскага «агульнага рынка»?»

«Царьград» лічыць, што пры арыентацыі Беларусі на Захад, нас чакае сапраўдная катастрофа, паколькі ў гэтым выпадку мы нібыта страцім магчымасць весці самастойную знешнюю і фінансавую палітыку:

«Таму звяртацца на Захад Беларусі бессэнсоўна, калі, вядома, яна не хоча ўбачыць квоты на вырошчванне бульбы і забароны на вытворчасць джыну (ён у Сінявокай вельмі нядрэнны)».

«Царьград» упэўнены, што нашай краіне гістарычна прадпісана быць своеасаблівым «акном у Еўропу», заходнім фарпостам так званай «еўразійскай цывілізацыі».

ММ

82
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
24.09.2018 / 17:14
" Царьград" прав . Именно это и случилось со странами Балтии . 
3
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
24.09.2018 / 17:25
Га-га-га, лагерныя вучаць нас як весці  "самастойную знешнюю і фінансавую палітыку"
https://nn.by/?c=ar&i=216460

3
кантрабандыст / Адказаць
24.09.2018 / 17:31
Фразой про джин аффтар и спалился. Закусывать надо, Царьград.
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру