24.09.2018 / 15:52

Шуневіч аб пагоні са стральбой у Мінску: Міліцыя дзейнічала правамерна 15

Пры затрыманні кіроўцы «Аўдзі», які зладзіў гонкі з інспектарамі па сталіцы, супрацоўнікі ДАІ дзейнічалі правамерна. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Перакананы, што супрацоўнікі дзейнічалі правамерна (гэта само сабой зразумела, ацэнка гэтаму дадзена) і досыць прафесійна, бо ніхто не пацярпеў, а гэта самае галоўнае», — падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Міністр адзначыў, што закон дазваляе выкарыстоўваць зброю для спынення транспартнага сродку, калі кіроўца не падпарадкоўваецца законным патрабаванням аб спыненні і яго дзеянні ствараюць рэальную пагрозу жыццю або здароўю грамадзян.

«Супрацоўнікі ДАІ, якія, дарэчы, вельмі сур'ёзна падрыхтаваны для такіх выпадкаў, у асноўнай сваёй масе дзейнічаюць, на мой погляд, вельмі ўзважана і прадумана, нягледзячы на крытычнасць сітуацыі. І самае галоўнае, што наступствы гэтых дзеянні заўсёды дастаткова прымальныя, — сказаў міністр. — Закон дазваляе прымяняць зброю, каб спыніць гэты транспартны сродак, але ў горадзе гэта рабіць патэнцыйна небяспечна. Мы заўсёды зыходзім з таго, што ёсць апошні шанец, апошняя надзея, што той, каго пераследуюць, апамятаецца, спыніцца, здасца на літасць уладам і не будзе пагаршаць сітуацыю».

1
Сяржук / Адказаць
24.09.2018 / 16:07
Дэбiльная пагоня па гораду са стрэльбай з табельнай зброi каля гандлёвага цэнтра павiнна разглядацца як стварэнне пагрозы жыццю грамадзян, а шуневiча  трэба выкiнуць з пасады на якую ён па дурасцi прызначаны.
26
Антирагуль / Адказаць
24.09.2018 / 16:11
Действовали не совсем правильно, но довольно профессионально, не то что новая чэсная украинская пилиция три года назад расстреляли 17-летнего пацаненка в машине, полчаса на скорости 120 км, а расстреляли когда тот уже остановился. А что ждать от трехмесячных курсов куда набрали с улицы людей.
0
Гумберт Гумберт / Адказаць
24.09.2018 / 16:40
На видео видно, что по колесам не попали с 10 метров. Это и есть профессионализм?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру