24.09.2018 / 16:55

Лідчанка зняла ВІДЭА пра тое, як спрабуе падняць сына, які перасоўваецца на калясцы, па пандусе ў пад'ездзе 6

Лідчанка Алена Юшкевіч зняла відэа пра тое, як спрабуе падняць сына, які перасоўваецца на калясцы, па пандусе ў пад'ездзе.

Актывістка Дар'я Царык у фэйсбуку паведаміла, што пандус быў усталяваны ЖКГ, і некалькі разоў яны ўжо падалі з сынам. Усталяваны пандус не падыходзіць праз высокі вугал схілу лесвіцы і хваробу хлопчыка. У Антона спінальная цяглічная атрафія, дапамагаць рукамі ён не можа.

Алена неаднаразова пісала ў мясцовую адміністрацыю з просьбай усталяваць электрычны схільны пад'ёмнік. Кожны раз на звароты адказваюць, што няма сродкаў. Апошняя адмова была падпісаная намеснікам старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта В. Ф. Пранюком.

0
Сергей / Адказаць
24.09.2018 / 17:32
создайте счет. собрать помощь
1
заслужаная кантужаная / Адказаць
24.09.2018 / 19:19
спадарыні Алене Юшкевіч (і грамадзе іншых прэтэндэнтаў) варта ведаць, што пасля дасягнення сваёй мэты яна можа напісаць аналагічную маёй заяву === заява. І   Прашу ўсталяваць у пад’ездзе пры/на лесвіцы, што вядзе на першы паверх, парэнчы. У 2012 годзе парэнчы былі ўбудаваны ў элекрамеханічны пад’ёмнік для інваліда, і гэта стварыла нязручнасці для іншых людзей, якія маюць праблемы з перамяшчэннем, у тым ліку для мяне, таксама інваліда. ІІ   Прашу звярнуць увагу на няспраўнасць пад’ёмніка, выяўленую падчас нядаўняй праверкі яго функцыянальнасці майстрам ЖЭСа. Мяркую, што існы пад’ёмнік больш прыдатны для не такіх вузкіх і часта праходжваемых месцаў, бо ў момант аварыйнага спынення платформы на любым з узроўняў пад’ёму перакрываецца праход па лесвіцы (прагал паміж сцяной і пад’ёмнікам складае ўсяго каля 20 см). Пад’ёмнік варта дэмантаваць. Тады й парэнчы новыя не спатрэбяцца. === ... умовы, створаныя для дасягнення вонкавага, пазаквартэрнага, асяроддзя, зрабілі яшчэ больш пераканаўчым меркаванне пра патрэбу абмену існай кватэры на кватэру з асобным уваходам, разлічаную на інвалідаў, што зроблена ў некаторых дамах...   АРХІТЭКТУРУ — прасторава-функцыянальныя характарыстыкі — ТРЭБА МЯНЯЦЬ!   (у Мінску на вул.Пташука 11 зрабілі вонкавы пад’ёмнік, а на абслугоўванне не стае сродкаў... і яшчэ — існуе праблема варварства...) (мая заява пакуль не адасланая, бо маячыць такая самая спасылка — на «пустую кішэню»...)
0
mannen / Адказаць
24.09.2018 / 19:39
Сергей,Точно! Социальное же государство - вот пусть социум и помогает, логично же... А у слуг государевых есть и поважнее дела.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру