24.09.2018 / 17:13

Кнігу Зянона Пазняка адабралі на мяжы. Правяраюць на «экстрэмізм» 88

Кнігу Зянона Пазьняка «Цяжкі час» (частка 2) беларускія мытнікі забралі на беларуска-ўкраінскай мяжы ў грамадзкага актывіста Віктара Кулака, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта адбылося 23 верасьня на памежным пераходзе «Новая Гута», куды Віктар Кулак прыехаў на аўтамабілі пасьля паездкі ў Чарнігаў. Актывіст распавёў Свабодзе абставіны затрыманьня кнігі.

Падчас агляду аўтамабіля кнігай зацікавіўся мытнік, пагартаў і сышоў, а потым прыйшлі адразу 6 супрацоўнікаў мытні і памежнікаў.

«Яны забралі кнігу і пачалі на яе складаць розныя дакумэнты. У выніку мне ўручылі 3 паперы, сярод іх акт агляду кнігі і паведамленьне аб забраньні кнігі з накіраваньнем яе на экспэртызу наконт прызнаньня экстрэмісцкай літаратурай. Дакумэнты падпісаў інспэктар мытнай службы Аляксей Пакрэпа. Мне было сказана, што на экспэртызу пойдзе 20 дзён», — распавёў Віктар Кулак.

Кнігу Зянона Пазьняка «Цяжкі час» Кулаку падараваў знаёмы з Украіны.

Сканфіскаваная кніга — збор артыкулаў Зянона Пазьняка з 1996 па 2002 гады на тэмы ўнутранай палітыкі і расейска-беларускіх дачыненьняў.

5
Аўген / Адказаць
24.09.2018 / 17:55
Ага, а ў нас кажуць Зянон вярніся. Ды адразу ж пасьля перасячэньня мяжы яго арыштуюць (справа 1997 г. за распальваньне варожасьці не закрытая) -- гэта ў лепшым выпадку. У горшым яго чакае лёс Карпенкі , Бябеніна ці Захаранкі.
8
Вася / Адказаць
24.09.2018 / 17:57
Боятся с..ки даже Зянона книг:)
5
Chak Ya Sen / Адказаць
24.09.2018 / 18:12
А где та Хамса, которая перестала уважать Позняка, когда он как-то не смог приехать? Куда , собственно приехать? В тюрьму с пытками? Когда даже в обычных отделениях милиции людей пытают! Как только он приедет, то его сразу же убьют. Ещё и скажут, что это самоубийство. Как в беларусские армии солдат вешают, а потом говорят, что сами себя порешили.
Паказаць усе каментары/ 88 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру