24.09.2018 / 17:27

У Ганконгу забаранілі партыю, якая выступае за незалежнасць ад Кітая

Урад Ганконга афіцыйна забараніў палітычную партыю, якая выступае за аддзяленне горада ад Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамляе CNN.

Фота: Wikimedia Commons.

Цяпер жыхарам мегаполіса забаронена быць сябрамі Нацыянальнай партыі, якая выступае за незалежнасць горада ад мацерыковага Кітая. Тым, хто будзе ўдзельнічаць у дзейнасці арганізацыі, выступаць ад яе імя або займацца зборам грошай на яе працу, будзе пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам да 12 тысяч даляраў.

Прадстаўнік партыі Эндзі Чан каментароў пакуль не даў. У жніўні ён выступіў з прамовай у Клубе замежных журналістаў. «Мы былі калоніяй Брытаніі, а потым сталі калоніяй Кітая, дзе наша права выбіраць ўласную будучыню?» — заявіў ён. Ён таксама нагадаў пра лёс іншых рэгіёнаў, у якіх прысутнічаюць сепаратысцкія настроі — Тыбет і Уйгурыю.

У 1997 годзе Ганконг перайшоў ад Вялікабрытаніі Кітаю ў рамках прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру