У Заслаўі з-за пажару ў яслях-садзе №5 «Сонейка» эвакуіравалі 139 дзяцей, паведамляе МНС.
Узгаранне адбылося сёння удзень. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, было задымлена памяшканне групы на першым паверсе. Агонь пашкодзіў столь на плошчы 80 квадратных метраў, закурадыміў сцены ля ўвахода ў спальню.
Эвакуявана 139 дзяцей. Пацярпелых няма. Дзяцей перавялі ў Заслаўскую сярэднюю школу №2.
Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне ў свяцільні.