24.09.2018 / 20:02

Почырказнаўчая экспертыза «вярнула памяць» жыхару Ляхавічаў пра доўг на буйную суму 2

У міліцыю звярнуўся 33-гадовы жыхар Баранавічаў. Ён распавёў, што два гады таму яго 36-гадовы знаёмы з Ляхавічаў пазычыў у яго пад распіску 200 мільёнаў недамінаваных рублёў (20 тысяч па новым курсе). Грошы ён абяцаў вярнуць да канца 2016 года, але пра доўг вырашыў забыць, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.

Жыхар Ляхавічаў заявіў міліцыі, што грошай не пазычаў, а пра распіску ўпершыню чуе. Для высвятлення асобы, якая напісала дакумент, прызначылі почырказнаўчую экспертызу, якая высветліла, што мужчына сапраўды распісаўся ў атрыманні грошай у доўг.

2
Вольга Цярэшчанка / Адказаць
24.09.2018 / 20:39
А цяпер падатковая прыдзе да таго, у КАГО пазычаў, з пытаннем:"Адкуль такія сумы?"))))))) Гэта па-беларуску(((((((
0
Читатель / Адказаць
24.09.2018 / 21:38
И на что он рассчитывает? Расписка имеет весьма ограниченную максимальную сумму. Только письменный договор, которого нету. Кстати, свидетелей (очевидцев) тоже использовать нельзя. Даже если 10 человек видели, что деньги были переданы.

А вот получатель займа ведет себя неправильно. Если будет возбуждено уголовное дело (мошенничество), тогда уже свидетельские показания могут использоваться. Есть куча способов избежать этого. Даже 1 рубль признать как безвозмездный займ, вернуть этот рубль и уже будут гражданские отношения.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру