24.09.2018 / 21:40

Лукашэнку запрасілі ў Парыж 23

Лукашэнка атрымаў запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, у Парыжы ў лістападзе. Пра гэта на сустрэчы з журналісткамі «Белсата» Вольгай Чайчыц і Ларысай Шчыраковай паведаміў дэпутат нацыянальнай асамблеі Францыі, прэзідэнт групы французска-беларускага сяброўства Крыстоф Лежэн. Інфармацыю Tut.by пацвердзіла і прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

«Запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Парыжы на імя прэзідэнта Беларусі, сапраўды, паступіла. Пра далейшыя дзеянні пакуль казаць заўчасна. Пытанне прапрацоўваецца з улікам графіка кіраўніка дзяржавы», — распавяла Наталля Эйсмант.

Фото: pixabay.

1
Прохожий / Адказаць
24.09.2018 / 21:55
Уже высохла кровь пропавших политиков???
1
БТР / Адказаць
24.09.2018 / 21:58
"Что я там в Европе не видел! Грязно все! Люди трутся друг о друга". - А.Г. Лукашенко
0
Сирожа / Адказаць
24.09.2018 / 22:00
Нда , я прэдстауляю Лукашэнка и Парыж, эта постмадэрнизм нейки)
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру