Мужчына ў Баранавічах замовіў пясок, які даставілі з кар'ера.

Праз два тыдні мужчына стаў разраўноўваць пясок, убачыў контуры металічнага прадмета і выклікаў міліцыянераў. Яны звярнуліся ў вайсковую часць 7404.

— 21 верасня наша сапёрна-піратэхнічная група выязджала на вуліцу Фралянкова. Там мы выявілі фугасна-аскепкавую авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны, — распавялі Intex-press у вайсковай часці 7404.

Бомба была вывезена на палігон, дзе яе знішчылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?