24.09.2018 / 22:41

У Беларусі ад атручэння грыбамі пацярпелі 50 чалавек. Палова з іх — у Мінску 5

У Беларусі ад атручэння грыбамі сёлета пацярпелі 50 чалавек, з іх трое — дзеці ад 3 да 6 гадоў, паведамляе БелТА. Больш за ўсё выпадкаў атручэння грыбамі адбылося ў Мінску (25) і Гомельскай вобласці (6).

Няведанне відаў грыбоў, ігнараванне правіл збору, апрацоўкі можа пацягнуць цяжкія наступствы: ад вострых формаў атручэнняў да смяротных вынікаў.

Моцнадзейныя яды ў неядомых грыбах не знішчаюцца пры кулінарнай апрацоўцы. Атруціцца можна і ад так званых умоўна-ядомых, калі парушыць асноўныя правілы іх гатавання.

Прычынай вострага атручвання могуць стаць і ядомыя грыбы, калі яны доўга знаходзіліся без кулінарнай апрацоўкі, ужываліся ў сырым або недавараным выглядзе.

Чытайце таксама: Ці зможаце вы схадзіць у грыбы і выжыць? ТЭСТ

0
Язэп / Адказаць
25.09.2018 / 01:26
А на ютубе адзин таварышч рубает мухаморы и ничыво.
0
Салака / Адказаць
25.09.2018 / 02:18
Гэта Сыс усіх заразіў.
8
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
25.09.2018 / 06:58
Гррибы одни из самых бесполезных продуктов для питания.В них нет ни грамма витаминов. Это просто закуска.. :-) Ну или их можно.есть.если нет денег купить мясо. В европейских странах грибы вообще не собирают.та и так нормально питаются.. :-)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру