Нацыянальная паліцыя Украіна купіць яшчэ 83 гібрыдных красовераў Mitsubishi Outlander PHEV. Адпаведны тэндар на 112 млн грыўняў правялі ў сістэме ProZorro. Як паведамляе аўтацэнтр, адзін такі аўтамабіль каштуе 1,35 млн грыўняў (больш за 40.000 даляраў). Усе аўтамабілі павінны быць пастаўлены Нацпаліцыі да мая 2019 года. Піша abw.by.

Кросовер Mitsubishi Outlander PHEV абсталяваны 2,0-літровым бензінавым рухавіком і двума электраматорамі. Яго пашпартны расход паліва — 1,9 л/100 км у змяшаным цыкле, а запас ходу на электрацязе — 54 км.

Нагадаем, што раней МУС Украіны закупіла больш за 635 Mitsubishi Outlander PHEV, пасля чаго пра гэта напісалі адразу некалькі вядомых выданняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0