Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў запрашаюць усіх на святкаванне Багача ў Вязынцы, піша Рэгіянальная газета.

novychas.by

novychas.by

Сёлета свята адбудзецца 30 верасня (нядзеля), пачатак а 12 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.

Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты Мярэжа, Горынь, Дайнава, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. Плануюцца таксама цікавыя лекцыі і майстар-класы па выцінанцы, пляценні з бяросты, стварэнні вянкоў з лісця і ўпрыгожванняў з ягад.

Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш рамёстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0