25.09.2018 / 11:46

Пасол Бабіч распавёў, чым будзе займацца ў Беларусі 50

Злева Міхаіл Бабіч, фота president.gov.by

25 верасня пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Перад цырымоніяй уручэння ён заявіў журналістам, што гатовы рабіць усё, каб адносіны паміж дзвюма краінамі былі па-сапраўднаму братнімі.

Ён настроены на тое, каб «была і паўнавартасная эканамічная інтэграцыя, і ў той частцы, у якой магчыма, развіваўся наш палітычны саюз».

Бабіч падкрэсліў, што не збіраецца адкрываць новы этап у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй — яго дзейнасць стане працягам сумеснай працы, якая вялася на працягу доўгіх гадоў. 

Пасол Расіі таксама заявіў, што ніякіх падвіслых пытанняў у Масквы і Мінска не засталося пасля перамоў прэзідэнтаў у Сочы 21 верасня

«Рашэнні [прэзідэнтаў] вельмі канструктыўныя і станоўчыя. Калі прэзідэнты іх агучаць, усё зразумеюць, што гэта так, а мы зробім так, каб гэтыя дамоўленасці былі рэалізаваны», - адзначыў Міхаіл Бабіч.

Паводле яго слоў, праца ў рамках Саюзнай дзяржавы, якая была раней праведзена, ацэньваецца станоўча, у тым ліку прэзідэнтамі. «Патрэбныя навацыі і наданне дынамікі гэтай працы з улікам рашэнняў, прынятых у тым ліку прэзідэнтамі ў Сочы. Безумоўна, усё гэта будзе рэалізавана ў практычнай дзейнасці, і нам трэба будзе над гэтым працаваць», — сказаў пасол.

На перамовах у Сочы, па яго словах, «была поўная канкрэтыка».

«Будзе яшчэ дадатковая сустрэча ў Душанбэ, дзе будуць канчаткова узгоднены нейкія дэталі, і пасля гэтага будзе абвешчаны афіцыйны вынік», — адзначыў Бабіч.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што новы расійскі пасол зробіць усё, што ад яго залежыць, каб прымножыць ўжо дасягнутае, надаць новы імпульс ўзаемадзеянню ва ўсіх сферах.

«Перакананы, што ў вас, Міхаіл Віктаравіч, маюцца для гэтага неабходныя магчымасці і, як мне прэзідэнт [Расіі] сказаў, найшырэйшыя паўнамоцтвы. Мабыць, залішне казаць пра тое, якое значэнне для Беларусі мае Расія, гэта стратэгічны саюзнік», — дадаў Лукашэнка.

2
яўхім / Адказаць
25.09.2018 / 11:54
каб адносіны паміж дзвюма краінамі былі па-сапраўднаму братнімі


https://nn.by/?c=ar&i=216504

Лол
90
Говори Правду / Адказаць
25.09.2018 / 11:54
Наш человек.
88
так бы мовіць / Адказаць
25.09.2018 / 11:56
Чакайма вэрхалу з пячоры кахэпэ! Бо зараз пачнуць сыходзіць слінаю пра паглынанне, пра акупацыю, а таксама пра сваю экзальтацыю, гістэрызацыю і іншую працу са срацаю...
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру