Здарэнне адбылося ў адной з вайсковых частак у раёне правядзення аперацыі Аб'яднаных сіл (ААС) на Данбасе. Раненні атрымалі двое вайскоўцаў, паведамляе Украінская праўда.

Паводле інфармацыі штаба ААС, першасная праверка паказала, што прычынай разрыву міны з'яўляецца «няправільная падрыхтоўка боепрыпасу да стральбы, у тым ліку, невыкананне правілаў яго захоўвання».

Папярэдні інцыдэнт з «Молатам» адбыўся зусім нядаўна - 6 ліпеня: тады трое байцоў загінулі, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0