Ардэрн — першы сусветны лідар, хто прыйшоў на Генасамблею з немаўлём. Ардэрн займае пасаду прэм'ер-міністра з кастрычніка 2017 году.
Сёлета яна стала другой кіраўніцай краіны ў гісторыі, якая падчас знаходжання на пасадзе нарадзіла дзіця.
24 верасня прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн прыйшла з трохмесячнай дачкой на Генеральную асамблею ААН у Нью-Ёрку, дзе яна выступала на Саміце свету ў памяць аб Нэльсане Мандэле.