У пецярбургскім метро прайшла акцыя «Рассунуў ногі? Атрымай», мэта якой — прыцягнуць увагу грамадства да праблемы мэнспрэдынгу (звычкі некаторых мужчын сядзець у грамадскім транспарце, шырока рассунуўшы ногі і займаючы больш як адно месца), перадае the-village.ru.

Арганізавала акцыю студэнтка СПбДУ Ганна Даўгалюк, вядомая па акцыі «Што ў мяне пад спадніцай», накіраванай супраць апскертынгу — фатаграфавання пад спадніцамі ў жанчын.

У відэароліку, апублікаваным у сетцы, сяброўка Ганны вылівае паміж ног тых мужчын, што сядзяць у метро, сумесь вады і адбельвальніка. Такі раствор пакідае плямы на тканіне, дзякуючы чаму актывісты хацелі пазначыць мэнспрэдэраў. Усяго падчас акцыі аблілі 70 мужчын.

«Мэнспрэдынг — ганебная з'ява, з якой змагаюцца ва ўсім свеце і якая замоўчваецца ў Расіі. Мы хацелі прыцягнуць увагу людзей да гэтай з'явы, выклікаць грамадскае абмеркаванне і, як вынік, заканадаўчае ўвядзенне адказнасці за мэнспрэдынг», — распавядае пра сваю ініцыятыву Даўгалюк.

Праўда, пазней у інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што ў відэа ўдзельнічалі знаёмыя дзяўчыны, ролік пастановачны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0