З кватэры ў Шчучыне вынеслі ювелірныя вырабы, пакуль дачка гаспадыні выгульвала сабаку.

Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Марыя Лешык.

Жанчына, прыйшоўшы з працы, заўважыла прапажу ювелірных вырабаў і некаторых асабістых рэчаў. Як аказалася, цягам дня яе дачка пакідала кватэру незамкнёнай. Старонніх людзей у двары яна не бачыла.

«Пры аглядзе месца здарэння экспертам быў выяўлены адзін след пальца рукі, які быў накіраваны для праверкі па базе дадзеных аўтаматызаванай дактыласкапічнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы ў судэкспертызу», - сказала Марыя Лешык. Ён супаў са следам пальца рукі 31-гадовай жыхаркі Шчучынскага раёна.

Падазраваная затрыманая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0