25.09.2018 / 16:25

Каталіцкая царква Германіі папрасіла прабачэння за сэксуальны гвалт у дачыненні да тысяч дзяцей 10

Кіраўнік каталіцкай царквы ў Германіі кардынал Рэйнхард Маркс прынёс прабачэнні за тое, што тысячы дзяцей сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку прадстаўнікоў духавенства, перадае Reuters.

Рэйнхард Маркс, фота: Wikimedia Commons.

«Занадта доўга мы ў Касцёле адварочваліся, адмаўлялі, хавалі і не хацелі, каб гэта было праўдай», — заявіў Маркс, які з'яўляецца старшынёй Канферэнцыі нямецкіх каталіцкіх біскупаў.

Раней нямецкі часопіс Der Spiegel апублікаваў вынікі даследавання, згодна з якімі ў Германіі ў перыяд з 1946 па 2014 гады 1670 прадстаўнікоў каталіцкага духавенства здзяйснялі дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да 3677 непаўналетніх.

6
Anti social social club. / Адказаць
25.09.2018 / 17:24
Детей нужно держать подальше от этих верунов и шаманов всех мастей, потому что либо мозг изнасилуют либо просто изнасилуют,либо и то и другое.
2
????? / Адказаць
25.09.2018 / 17:39
Прабачэння і ўсё???? А ў турму?
5
АКБО / Адказаць
25.09.2018 / 18:34
Моя знакомая католичка шокировала меня, заявив, что католическим священникам Бог прощает грехи.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру