25.09.2018 / 17:16

У Кіеве заявілі пра кампраміс з Расіяй па ўводзе міратворцаў на Данбас. Беларускія міратворцы не паедуць 14

Прадстаўнік Украіны ў падгрупе па пытаннях бяспекі Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску Яўген Марчук заявіў журналістам, што ўлады Украіны і Расіі блізкія да кампрамісу па ўвядзенні міратворцаў ААН у зону канфлікту на Данбасе, паведамляе «112 Україна».

Фота: Wikimedia Commons.

«Украіна паставіла ўмову, хто не можа браць удзел у міратворчым кантынгенце [на Данбасе]. Там папярэдне знойдзены кампраміс. Расія [выступае], каб не было НАТА, а мы — каб не было краін АДКБ. У прынцыпе, там знойдзены больш-менш кампраміс. Ён, праўда, яшчэ адносна папярэдні», — сказаў ён.

Таксама Марчук расказаў, што, калі на найбліжэйшай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН будзе прынята рашэнне аб уводзе міратворцаў, яны змогуць прыехаць на Данбас мінімум праз 10 месяцаў, паколькі пад кожную місію міратворчыя войскі ААН фармуюцца з нуля.

Такім чынам, калі Украіна і Расія канчаткова дамовяцца з гэтымі ўмовамі, сярод міратворцаў не будзе прадстаўнікоў краін АДКБ, у тым ліку Беларусі.

11
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
25.09.2018 / 17:22
Конечно мы не туда поедем - там должны быть Миротворцы НАТО ! Это и так - всем давно ясно и понятно !..
3
Игорёк / Адказаць
25.09.2018 / 17:25
Украинцы и сами отлично справятся - с Донбасскими Главарями .
27
яўхім / Адказаць
25.09.2018 / 17:43
У Кіеве заявілі пра кампраміс з Расіяй

А-ха-ха. І гэтыя людзі забараняюць нам кавірацца у носе. Глядзіце, каб Пеця з Ваванам нам яшчэ "Крывавы патоп-2" не падкінулі. Вот эта будзе реал паліцік.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру