25.09.2018 / 17:50

Ганна Смілевіч больш не старшыня Моладзі БНФ 26

У «Моладзі БНФ» быў абраны новы старшыня. Ім стаў Дзяніс Мандзік з Барысава.

Папярэдняя старшыня, Ганна Смілевіч, узначальвала моладзевую суполку менш за год. За гэты час яе паспелі адлічыць з Інстытута журналістыкі БДУ.

Ганна Смілевіч (злева) і Дзяніс Мандзік (справа). Фота: Белсат.

Чытайце: Старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Смілевіч: Калі каму не падабаюцца мае бровы, хай на сабе эксперыментуюць!

«Моладзь БНФ» вырашыла змяніць працэдуру выбараў — цяпер права голасу маюць толькі сябры рады. Яны і абралі старшыню сярод трох прэтэндэнтаў — Дзяніса Мандзіка з Барысава, Максіма Бондара з Гродна і Ягора Сергіенкі з Мінска.

Намесніцай стала Лізавета Шумякова з Магілёва.

20
Чытач / Адказаць
25.09.2018 / 17:57
Можа пры хлапаку "Моладзь БНФ" стане сцяной у абароне Курапатаў ад пьянак у кабаку?
48
Андрэйка-электравоз / Адказаць
25.09.2018 / 18:04
Як з Шылам, выклала ў фэйсбук жарт пра Пазьняка, сьвятара і гэя, што падарваў мараль і супярэчыў кансэрватыўным каштоўнасьцям?
4
Раман / Адказаць
25.09.2018 / 18:12
А чаму Ганна сышла ?
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру