25.09.2018 / 18:06

Ізраіль мае намер працягваць аперацыі ў Сірыі нягледзячы на С-300 10

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіна мае намер працягваць процідзейнічаць спробам Ірана замацавацца ў Сірыі. Ён сказаў, што ўлады краіны будуць «рабіць усё неабходнае для абароны бяспекі Ізраіля», паведамляе Times of Israel.

Ізраільскі вайскова-палітычны кабінет па бяспецы адзначыў, што Ізраіль працягне змагацца з вайсковым замацаваннем Ірана ў Сірыі, захоўваючы пры гэтым каардынацыю з расійскімі вайскоўцамі.

Нагадаем, што пасля таго, як сірыйскі комплекс С-200 памылкова збіў расійскі самалёт, расійскі ўрад абвінаваціў у здарэнні Ізраіль і вырашыў паставіць у Сірыю больш дасканалы комплекс С-300.

2
шлёма / Адказаць
25.09.2018 / 18:22
Вот и посмотрим кто кого.
3
З...лы беларус / Адказаць
25.09.2018 / 18:46
Файны асіметрычны адказ сапраўдых Сыноў Ізраіля - паважаю!
4
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
25.09.2018 / 19:14
Слава Ізраілю!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру