25.09.2018 / 18:53

Статкевіч выступіў супраць амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы а вы згодныя? 79

Беларускі палітык Мікола Статкевіч у сваім фэйсбуку пракаментаваў намер Польшчы размясціць амерыканскую бранятанкавую дывізію ля сваёй усходняй мяжы. Ён лічыць, што такі крок можа прывесці да дэстабілізацыі рэгіёна з цяжкімі наступствамі.

Статкевіч мяркуе, што калі амерыканцы згодзяцца, то ў выніку НАТА парушыць сваю дамову з Расіяй аб неразмяшчэнні на пастаяннай аснове на тэрыторыі ўсходніх краін Альянса вайсковых кантынгентаў яго заходніх сябраў. Менавіта з-за гэтай дамовы натаўскія батальёны ў Балтыі і Польшчы кожныя паўгода робяць ратацыю свайго асабовага складу.

Палітык мяркуе, што парушэнне дамовы выкліча ў Расіі вельмі адмоўную рэакцыю. Найбольш імавернай рэакцыяй будзе размяшчэнне значных расійскіх вайсковых кантынгентаў у Беларусі. На думку Статкевіча, супрацьстаяць гэтаму Лукашэнка не зможа.

Калі ж амерыканскія і расійскія войскі будуць раздзелены толькі беларускай мяжой, то рэзка ўзрастае імавернасць выпадковых збройных сутыкненняў з наступнай эскалацыяй у паўнавартасны ваенны канфлікт, піша Мікалай Статкевіч.

Ён мяркуе, што расійскі вайсковы кантынгент на тэрыторыі Беларусі зробіць ліквідацыю яе незалежнасці пытаннем часу.

«Невядома, колькі часу будзе ў Польшчы амерыканская дывізія, калі яе ўсё ж размесцяць. А вось Расія за 180 кіламетраў ад Варшавы можа застацца назаўсёды»,

— піша палітык.

Замест размяшчэння амерыканскай дывізіі ён прапануе ўмацоўваць уласнае войска. І ўмацоўваць саюз ды ўзаемную дапамогу з суседнімі краінамі (Украінай і краінамі Балтыі).

108
Член ЛДПБ / Адказаць
25.09.2018 / 19:02
Молодец Николай! Наша партия не зря просила Президента о досрочном освобождении Статкевича
109
Олег / Адказаць
25.09.2018 / 19:05
Мы, естественно, с этой глупостью не согласны. Но кто он такой, чтобы вообще обсуждать его мнение?
57
Неабыякавы беларус / Адказаць
25.09.2018 / 19:09
Правільна кажа! Толькі да Анджэя Дуды трэба гэтыя словы данесці
Паказаць усе каментары/ 79 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру