25.09.2018 / 19:26

БелАЗ збіраецца распрацаваць электрасамазвал, а таксама адправіць у Расію беспілотныя машыны 11

БелАЗ сумесна з канадскай кампаніяй распрацуе электрасамазвал, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Пархомчык, паведамляе БелТА.

«Мы па гэтым стартапе разлічваем атрымаць фінансаванне ад канадскага ўрада. Ужо ёсць спажывец — міжнародная горназдабыўная кампанія ArcelorMittal», — сказаў Пётр Пархомчык.

Ён таксама адзначыў, што праблема распрацоўкі такога самазвала ў тым, што існуючыя акумулятарныя батарэі дазваляюць самазвалу працаваць на працягу трох-чатырох гадзін пасля зарадкі.

«Нам трэба, каб хаця б восем гадзiн, потым самазвал падзарадзіць на працягу 20-30 хвілін — і паехаў далей. Калі мы гэтую задачу вырашым, то такая тэхніка будзе», — дадаў гендырэктар БелАЗа.

Таксама кіраўнік паведаміў, што БелАЗ да канца 2018 года паставіць у Расію першыя беспілотныя самазвалы.

0
Убла / Адказаць
25.09.2018 / 20:00
Ну, дарэчы, клёвая ідэя і проста рэалізуемая ў адрозненне ад айчынных электрамабіляў. Рухавікі та на Белазе і так электрычныя. Толькі сілкуюцца дызель-генератарам.
2
Юрась Беларус / Адказаць
25.09.2018 / 20:28
Паўтараю ў наццаты раз - хто вынайдзе акумулятар для электраэнергіі, той будзе валодаць рынкам электрычных мабіляў.
0
ЯНКА / Адказаць
25.09.2018 / 20:29
★ Тэй жа «Катэрпіляр» вырабляе такія гігантычныя самазвалы, грузавікі цягачы для фураў і тэдэ, трактары, будаўнічыя машыны, чаравікі й красоўкі й нават наручныя гадзіньнікі. А ў Беларусі ўсё гэта паасобку. Вунь і МЗКЦ аддзяліўся ўжо ад МАЗа... :( ★
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру