25.09.2018 / 20:25

Трамп заклікаў змагацца з сацыялізмам, знізіць цэны на нафту, а таксама прапанаваў Германіі адмовіцца ад «Паўночнага Патоку — 2» 34

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў на 73-й сесіі Генасамблеі ААН. Ён закрануў шмат пытанняў знешняй палітыкі, сярод якіх вылучыліся заявы аб барацьбе з сацыялізмам, цэнах на нафту, і расійска-нямецкіх адносінах.

Фота: kremlin.ru.

Барацьба з сацыялізмам:

«Літаральна ўсюды, дзе спрабавалі пабудаваць сацыялізм ці камунізм, гэта вяло да пакут, карупцыі і заняпаду. Прага да ўлады сацыялістаў прыводзіць да экспансіі, уварванняў і прыгнёту. Усе краіны свету павінны супраціўляцца сацыялізму і нягодам, якія ён нясе», — заявіў Трамп.

Цэны на нафту:

«Мы хочам, каб яны [АПЕК] спынілі падымаць цэны. Мы хочам, каб яны пачалі зніжаць цэны на нафту. Мы не будзем больш мірыцца з гэтымі жудаснымі цэнамі», — сказаў амерыканскі лідар.

Расійска-нямецкія адносіны:

Трамп заявіў, што праект газаправода «Паўночны паток — 2» зробіць Германію цалкам залежнай ад расійскай энергіі.

«Калі Германія не зменіць курс, яна стане цалкам залежнай ад Расіі», — сказаў амерыканскай лідар. Таксама ён падзякаваў Польшчы за будаўніцтва балтыйскага газаправода. «Мы ўдзячныя Польшчы за будаўніцтва балтыйскага газаправода, які не дасць Еўропе стаць залежнай ад Расіі», — заўважыў Трамп.

9
Зацінка / Адказаць
25.09.2018 / 21:05
Пра сацыялістаў проста ў кропку
35
ugo / Адказаць
25.09.2018 / 22:03
Пра барацьбу з сацыялізмам гэта смешна. У свеце ёсць краіны, дзе існуе сацыялізм: Швецыя, Фінляндыя, напэўна, Германія і г.д. Мы, на жаль, да сацыялістычных краін не належым.
44
Просты / Адказаць
25.09.2018 / 22:04
Вось пра сацыялiзм ён напрасна , дый нямецка-рускiя адносiны, няхай мацнеюць .
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру