26.09.2018 / 00:01

Кіраўнік Белкаапсаюза: У нас 2000 стратных крамаў. Але калі іх закрыць, што будзе з работнікамі? 29

Валерый Іваноў — колішні старшыня Шклоўскага райвыканкама, віцэ-прэм'ер, генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі. А яшчэ жыхар Драздоў.

Цяпер ён старшыня праўлення Белкаапсаюза. Пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ён расказаў у эфіры «Беларусь 1» пра стан спраў у арганізацыі.

Пра канкурэнцыю з прыватнымі сеткамі

«У Беларусі 25.000 населеных пунктаў. 100 пунктаў адкрыла прыватная сетка (гаворка вядзецца пра крамы Еўраопта ў вёсках — «НН»). А 24.900 калі адчыніць? Хай адкрывае, развіваецца. Нас гэта зусім не хвалюе, а толькі падганяе да лепшай працы. Уяўляеце, што такое 25.000 і 100? Ёсць сетка з 34 гандлёвымі пунктамі і не ў самых складаных раёнах. І то яны маюць цяжкасці. Дык гэта лета, а прыйдзе зіма, вясна, прыйдзе разліў, калі ў гэтым годзе абслугоўвалі два месяцы на лодках. Які прыватнік на лодцы павязе хлеб куды-небудзь? Ніхто. Гэта ўсё нагнятанне абстаноўкі, невядома для чаго. Дзе хоць адзін пункт грамадскага харчавання ў вёсцы? Дзе на сяле адкрылася добрая прыватная сталовая? Няма такога. А ў нас амаль 1.000 такіх сталовых ў вёсцы».

Пра стратныя крамы

«Населены пункт у Жыткавіцкім раёне. Там невялікая колькасць жыхароў. Магазін зачыняць трэба, па вялікім рахунку. Але насельніцтва проста просіць не зачыняць, паколькі гэта адзінае месца, дзе можна было сабрацца ў гэтай вёсачцы. Мы вырашылі, што за кошт нейкіх іншых пытанняў, прыбытковых, будзем утрымліваць такія гандлёвыя пункты. Іх 2.000. Адначасова закрыць — гэта будзе няправільна. У гэтым заключаецца адна з сацыяльных функцый спажыўкааперацыі. Па ўмовах бізнэсу, вядома, трэба зачыняць: альбо арганізуй станоўчую працу пункта, альбо прымай нейкае непапулярнае рашэнне. Мы прымаем такія рашэнні па ўзгадненні з мясцовымі ўладамі. Але каб павальна зачыняць 2.000 магазінаў… Па-першае, там 2 тысячы чалавек працуюць. Што з імі рабіць? Па-другое, насельніцтва нам не выкажа словы падзякі. Закрыць — самае простае рашэнне. Прыбяруць краму — і вёскі не стане».

Пра рэбрэндынг

«Змякчыць адрозненне паміж горадам і вёскай у сельскім гандлі — адзінае, навошта гэта робіцца. Можна праехаць па нашых крамах — гэтай розніцы ўжо практычна няма. Асартымент той жа, абслугоўванне, выкладка тавараў і магчымасць у чалавека зрабіць выбар. Мы наогул прыбралі прылавак. І любы, хто заходзіць, адразу дзівіцца: можа, мы ў «Еўраопт» трапілі? Рэкламую зараз нашага канкурэнта».

Фота polese.by

4
XO / Адказаць
26.09.2018 / 00:07
Чалавек 100-120 адкрыюць свае крамы. Астатнія пайдуць да іх працаваць. А вось з чынушаў ані адзін ня зможа працаваць анідзе.
5
Ой / Адказаць
26.09.2018 / 00:54
Какое кривое мышление!
А может эти люди наконец-то хоть что-то в жизни поменяют к лучшему, когда уйдут с работы за 350 руб., горбатясь всю жизнь на Белкоопсоюз!
А про рынок труда и его саморегуляцию этот мега-управленец наверное вообще не слышал...
2
Алёрын / Адказаць
26.09.2018 / 02:01
Дзяржава 25-ы год забівае дробны бізнэс і любуючыся ініцыятыву, а зараз пытае, што будзе з работнікамі? У нармалёвай краіне адказ быў бы відавочны - калі ёсьць патрэба і попыт сотня-другая зрабілі б маленькія крамкі, там, дзе попыту няма, то няма чаго і грошы марнаваць на гэта.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру