Фота МНС
З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на прадпрыемстве «Магілёўдрэў», які адбыўся ў аўторак у 18:30. Пацярпелі 6 чалавек (4 мужчыны і 2 жанчыны). Іх шпіталізавалі, большасць пацярпелых знаходзіліся ў рэанімацыі.
Следчы камітэт паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што выбух адбыўся ў лакафарбавальным цэху прадпрыемства. Пасля выбуху пачаўся пажар, які ліквідавалі ратавальнікі. У цэху знаходзіліся шэсць рабочых. Усе яны атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.
Следчыя высвятляюць абставіны здарэння