Самыя дарагія ў свеце туфлі Passion Diamond Shoes прэзентуюць у сямізоркавым гатэлі Burj Al Arab у Дубаі ў сераду. Пра гэта паведамляе The National.

Аўтары пары — калабарацыя брэндаў Jada Dubai і Passion Jewellers. Вастраносыя туфлі на шпільцы выраблены з сапраўдага золата і ўпрыгожаны 15-каратным брыльянтам, апраўленым россыпам з 236 малых брыльянтаў. «Мы хацелі стварыць сапраўды ўнікальны экземпляр», — пракаментавала адна з заснавальніц Jada Dubai Марыя Маджары.

Туфлі Passion Diamond Shoes прапануюць 50 абраным гасцям за 17 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0