26.09.2018 / 12:30

На Магілёўшчыне знойдзены труп экс-байца ММА, якога перад тым чамусьці высадзілі з аўтобуса 6

Цела 37-гадовага Андрэя Гірынава знайшлі разам з яго рэчамі. Мужчыну высадзіў кіроўца аўтобуса. Што было далей — невядома.

Магілёўская міліцыя пацвердзіла, што знайшла цела Гірынава. Але што здарылася і што стала прычынай смерці, пакуль што сказаць не могуць.

Паводле гомельскага партала «Моцныя навіны», Гірынаў працаваў у Маскве. У яго пачаліся праблемы са здароўем, ён паехаў у Гомель. Раніцай 9 верасня Гірынава высадзілі з аўтобуса. Чаму — невядома.

Праз 9 дзён цела Гірынава знайшлі мясцовыя жыхары. Сваякі Андрэя запэўніваюць, што алкаголю ў крыві загінулага не выявілі.

Раней Гірынаў займаўся адзінаборствамі, быў байцом ММА. У яго засталося двое дзяцей.

УШ

1
Bu-ga-ha / Адказаць
26.09.2018 / 13:03
Грошы з заробкау вез. Чаго яшчэ невядома?
4
Марго / Адказаць
26.09.2018 / 13:10
Масква - гэта спайс!
14
Філолух / Адказаць
26.09.2018 / 13:18
Што такое ММА?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру