26.09.2018 / 13:19

17-гадовага наркагандляра з Брэста затрымалі, калі ён набываў пісталет 7

Хлопец зарабляў продажам спайсаў і гашышу, паведамляе sb.by.

Кліентамі была моладзь. Хлопец вырашыў набыць пісталет для «ўласнай бяспекі». Але не атрымалася. Падчас здзелкі яго і прадаўца затрымала міліцыя. Канфіскавалі пісталет ТТ і дзве абоймы да яго.

Акрамя таго, следства высветліла, што ў верасні хлопец прадаў 9,5 грама гашышу. Цяпер на яго завялі крымінальную справу як за незаконныя дзеянні са зброяй, так і за гандаль наркотыкамі.

nn.by

0
мясцовы2 / Адказаць
26.09.2018 / 13:23
Файны пачатак для CV, гэта вам не ў якім-небудзь ІТ пачынаць кар'еру.
0
Колька / Адказаць
26.09.2018 / 13:28
всё правильно, какой наркоторговец без пистолета
2
яўхім / Адказаць
26.09.2018 / 13:35
мясцовы2, у Амерыцы пасля адсідкі пачаў бы займацца рэпам, стаў чалавекам. У нашай пост-савецкай сістэме на далейшае жыцце маюць шанец хіба што чыноўнікі - хабарнікі і злодзеі. Астатніх сістэма нявечыць на усё астатняе жыццё. У 17 гадоў мазгоў практычна няма.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру