На цагельным заводзе, што ў горадзе Знаменску Калінінградзкай вобласьці (да 1946 г. - Вэлаў, Усходняя Прусія), загінуў 25-гадовы працоўны зь Беларусі.

Трагедыя здарылася падчас правядзеньня будаўнічых працаў. На тэрыторыі заводу нечакана абрынулася мэталічная канструкцыя, у выніку чаго малады чалавек загінуў, паведаміў прадстаўнік рэгіянальнага Ўпраўленьня ўнутраных спраў.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляе ІА REGNUM.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?