26.09.2018 / 14:41

У Беларусі жыве амаль 400 чалавек узростам за 100 гадоў 4

you.co.uk

У Беларусі пражываюць 396 чалавек, якім больш за 100 гадоў, — большасць з іх жанчыны, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае БелТА.

«Па стане на 1 ліпеня ў Беларусі пражывалі 396 чалавек векам за 100 гадоў, у тым ліку 41 мужчына і 355 жанчын.

Па міжнародных крытэрыях насельніцтва лічыцца старым, калі доля людзей ва ўзросце 65 гадоў і больш складае 7% і больш. У Беларусі гэты паказчык складае 14,9%. Удзельная вага пажылых сярод насельніцтва Беларусі 25,1%.

У сельскай мясцовасці гэтай паказчык вышэйшы — 32%, у гарадах — 23,1%. Пры гэтым на 1 тыс. мужчын старэйшых за працаздольны ўзрост у Беларусі прыходзіцца 2,4 тыс. жанчын», — распавёў Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, на пачатак года ў Беларусі пражывалі 2 млн 377 тыс. чалавек, старэйшых за працаздольны ўзрост, у іх ліку 696 тыс. мужчын і 1 млн 681 тыс. жанчын.

0
вася чэсных / Адказаць
26.09.2018 / 14:56
Вымираем. А есть ли статистика, сколько не дожили до пенсионного возраста?
0
мося горкін / Адказаць
26.09.2018 / 15:42
вася чэсных, не дажылі і чаму не дажылі? Будуць казаць,што п'янства скарачае жыцце;- яно-та так,скарачае,а чаму чалавек чым больш працуе,тым больш п'е?
0
Грамазека / Адказаць
26.09.2018 / 16:20
Гэта врэдзицели нейкия, срочна всех прывиць ат грыпа.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру