26.09.2018 / 14:57

Бабіч: Расія павялічыць пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь 34

Расія можа у 2019 годзе павялічыць пастаўкі нафтапрадуктаў на 10-15% у параўнанні з 2018 годам для патрэб беларускага нафтахіму, перамовы па цёмных нафтапрадуктах працягваюцца, заявіў пасол Расіі ў Беларусь Міхаіл Бабіч.

Расійскі бок раней узняў пытанне аб абмежаванні аб'ёмаў бяспошлінных паставак нафтапрадуктаў у Беларусь. Як тлумачыў, у прыватнасці, міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, праблема ў тым, што яны могуць проста рээкспартавацца, і ў гэтым выпадку экспартныя пошліны расійскі бюджэт недаатрымлівае, бо яны залічваюцца ў беларускі бюджэт. Пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Масква і Мінск выпрацавалі два варыянты вырашэння пытанняў з «ператаможкай» нафты і пастаўкай цёмных нафтапрадуктаў з РФ, паставіць кропку ў гэтым пытанні плануецца на палях саміту СНД у Душанбэ.

«Падтрымана прапанова беларускіх партнёраў, што аб'ём (паставак нафтапрадуктаў для патрэб беларускай нафтахіміі) будзе павялічаны на 10-15% у 2019 годзе ў адносінах да 2018 годзе», - заявіў Бабіч.

«Колькі трэба будзе для спажывання, развіцця нафтахімічнай вытворчасці (у Беларусь), столькі і будзе пастаўляцца па выніках сумесных перамоваў», — дадаў расійскі пасол.

Што тычыцца паставак у Беларусь цёмных нафтапрадуктаў, Бабіч адзначыў: «Ідуць пакуль перамовы, аб выніках усіх перамоў абвесцяць прэзідэнты».

0
Uladzimir / Адказаць
26.09.2018 / 15:07
Так, что нам, беларусам, за это душу вам продать??
1
мясцовы2 / Адказаць
26.09.2018 / 15:08
гандаль суверынітэтам працягваецца
0
Заходні Беларус / Адказаць
26.09.2018 / 15:11
ещё что то продал самозванец
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру