Мужчыну разам з жонкай затрымалі 24 верасня. Яны спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Польшчай у Брэсцкім раёне.
Мужчына распавёў памежнікам, што быў чыноўнікам ва Улан-Батары, сталіцы Манголіі. Там займаўся «супрацьпраўнай» дзейнасцю. Таму ўцёк і хацеў трапіць да сваякоў, якія жывуць у Германіі.
Пакуль што нелегал разам з жонкай пад вартай. Іх чакае дэпартацыя.