26.09.2018 / 16:28

Случак і Нагорная за два дні сабралі 2000 рублёў на выданне дапаможніка «Абаронім мову» 3

Збор сродкаў на выданне кішэннага дапаможніка «Абаронім мову» быў абвешчаны пару дзён таму і мусіў завяршыцца 30 верасня, аднак ужо сёння праект падтрымалі 70 чалавек. Патрэбная сума сабраная. 

Кнігі плануецца выдаць 500 асобнікаў. 

«Моўны інспектар» Ігар Случак і паліттэхнолаг Аліна Нагорная плануюць выдаць дапаможнік да 9 кастрычніка. У гэты дзень адбудзецца прэзентацыя кнігі «Абаронім мову». 

Ігар Случак расказаў «Нашай Ніве»:

«Я бачу, што беларусы сапраўды гатовыя да абароны сваіх правоў і ўмеюць, і хочуць працаваць над агульнай справай, бо за 2 дні мы сабралі неабходную суму і на сённяшні дзень свой унёсак у агульную справу зрабілі 80 чалавек. Большасць людзей ахвяравалі 10-20 рублёў, але былі і тыя, хто рабіў унёсак і па 100-200. Да збору далучылася шмат беларусаў, што жывуць за межамі».

Наконт падрыхтоўкі да імпрэзы Аліна Нагорная патлумачыла:

«Імпрэза амаль падрыхтаваная. Памяшканьне ёсць - гэта будзе ў цэнтры Менску. На прэзентацыі выступяць музыкі з гурта «Амарока». Збольшага ўсё зроблена, засталіся толькі некаторыя тэхнічныя моманты. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто нам дапамагае». 

Калі атрымаецца сабраць больш сродкаў, іх укладуць у якасць паперы і друку, прэзентацыю і павялічэнне накладу.

nn.by

0
Барыс / Адказаць
26.09.2018 / 19:10
бо робяць годную справу! Малайцы!
4
Сем / Адказаць
26.09.2018 / 21:55
Вельмі наіўна беларусы выдаткоўваюць свае і так невялікія грошы. Любы дурны краўдфандынг і тут жа набірае 150% ад сумы. Дзіву даюся.
3
Зацінка / Адказаць
27.09.2018 / 09:32
А якую мову яны збіраюцца бараніць? З загалоўка зусім незразумела.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру