Кнігі плануецца выдаць 500 асобнікаў. 

«Моўны інспектар» Ігар Случак і паліттэхнолаг Аліна Нагорная плануюць выдаць дапаможнік да 9 кастрычніка. У гэты дзень адбудзецца прэзентацыя кнігі «Абаронім мову». 

Ігар Случак расказаў «Нашай Ніве»:

«Я бачу, што беларусы сапраўды гатовыя да абароны сваіх правоў і ўмеюць, і хочуць працаваць над агульнай справай, бо за 2 дні мы сабралі неабходную суму і на сённяшні дзень свой унёсак у агульную справу зрабілі 80 чалавек. Большасць людзей ахвяравалі 10-20 рублёў, але былі і тыя, хто рабіў унёсак і ў 100-200. Да збору далучылася шмат беларусаў, што жывуць за межамі».

Наконт падрыхтоўкі да імпрэзы Аліна Нагорная патлумачыла:

«Імпрэза амаль падрыхтаваная. Памяшканьне ёсць - гэта будзе ў цэнтры Менску. На прэзентацыі выступяць музыкі з гурта «Амарока». З большага ўсё зроблена, засталіся толькі некаторыя тэхнічныя моманты. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто нам дапамагае». 

Калі атрымаецца сабраць больш сродкаў, іх ўкладуць у якасць паперы і друку, прэзентацыю і павялічэнне накладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?