Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на Генасамблеі ААН назваў расійскае тэлебачанне «фейкам» і адмовіўся размаўляць з яго прадстаўнікамі.

Да Парашэнкі ў калідоры падбег журналіст тэлеканала «Расія 1» і спытаў пра дамоўленасць адносна міратворчай місіі ААН на Данбасе.

«Ніякіх інтэрв'ю расійскаму тэлебачанню, таму што вы — fake news, і распаўсюджваеце дэзінфармацыю. Поспехаў вам», — заявіў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0